17.02.2012 - Віталь Краўчанка на канале "Культура" Беларускага радыё

У нядзелю 19-га лютага а 23-яй гадзіне слухайце праграму "Начны экспрэс" на канале "Культура" Беларускага радыё. Гасцямі праграмы будуць Віталь Краўчанка і дырэктар KorniagTHEATRE Марына Дашук. Гаворка пойдзе пра "Спектакль №7", які, дарэчы, мае адбыцца 28-га лютага. Паўтор праграмы можаце паслухаць 25-га лютага а 23-яй гадзіне.

09.02.2012 - Новая роля В.Краўчанкі

Віталь Краўчанка назначаны на галоўную ролю (Эрве Жанкур) у спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек "ШОЎК" паводле аднайменнага рамана італьянскага пісьменніка Алесандро Барыко. Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксей Ляляўскі, мастак-пастаноўшчык - Таццяна Нерсісян. У спектаклі таксама заняты: заслужанныя артысты РБ Уладзімір Грамовіч, Аляксандр Казакоў, артысты Аляксандр Васько, Юлія Марозава, Святлана Цімохіна, Цімур Муратаў і іншыя. Рэпетыцыйны працэс толькі пачаўся. Прэм'ера запланавана на май 2012 года. 

07.02.2012 - Лепшы падарунак для любмімых...

Да Дня Святога Валянціна прымеркаваны тэатральны праект Каці Агароднікавай (Францыя) "ПІЦЬ, СПЯВАЦЬ, ПЛАКАЦЬ". Не прапусціце 14 лютага 2012 года а 19-ай гадзіне на малой сцэне к/з "Мінск". Віншаваць з Днём усіх закаханых у гэты вечар будуць заслужанная артыста РБ Зоя БЕЛАХВОСЦІК, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Святлана АНІКЕЙ, Павел ЯСКЕВІЧ, Валянціна ГАРЦУЕВА; акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра моладзі Міця СЯМЁНАЎ, акцёр тэатральна-канцэртнага агенцтва "Альфа-канцэрт" Міхаіл ЕСЬМАН, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Сяргей ТАРАСЮК і Віталь КРАЎЧАНКА. 

 

02.02.2012 - Абмяркуем "Талаша" разам...

На мінулых выхадных тэлеканал "Беларусь-1" прадставіў беларускаму гледачу прэм'еру чатырохсерыйнай гістарычнай драмы "ТАЛАШ". Да гэтага часу не змаўкаюць спрэчкі і дыскусіі з нагоды прэм'еры. 9-га лютага а 16-ай гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа запрашае на творчую сустрэчу з пастановачнай групай фільма. У сустрэчы прымуць удзел аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Шульга, аператар-пастаноўшчык Сяргей Бондараў, народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, акцёры Віталь Краўчанка, Анастасія Баброва, Дзяніс Паршын і іншыя акцёры, якія загралі ў фільме галоўныя ролі. Абмяркуем "Талаша" разам. 

30.01.2012 - Запрашаем на двухмоўныя чытанні!

22 лютага а 19-ай гадзіне ў зале Інстытута імя Гётэ ў Мінску адбудуцца аўтарскія двухмоўныя чытанні з удзелам нямецкага пісьменніка Міхаэля Кумпфмюллера (па-нямецку) і Віталя Краўчанкі (па-беларуску). Такім чынам аўтар прэзентуе сваю кнігу Die Herrlichkeit des Lebens на нямецкай мове. Выбраныя тэксты з гэтай нігі прагучаць па-беларуску ў перакладзе Ірыны Герасімовіч.

30.01.2012 - Фільм "Талаш" выклікаў міжнародны рэзанас!!!

Палякі адрэагавалі на фільм "Талаш", прэм'ера якога адбылася на тэлеканале "Беларусь-1" на выхадных. 

Serial-odpowiedź na "Bitwę Warszawską": Białoruś bije Polskę

Białoruś bije Polskę. W 1920 roku.

Білоруси зняли телесеріал - відповідь "Варшавській битві" Гофмана 

25.01.2012 - Абнаўленні на сайце!

Запрашаем на новую старонку "Міжнародныя праекты", дзе сабраная інфармацыя пра міжнародныя праекты, у якіх Віталь Краўчанка прымаў удзел з 2010 года.

20.01.2012 - "Талаш" выходзіць на тэлеэкран!!!

Прэм'ера гістарычнай драмы  "ТАЛАШ" паводле аповесці Якуба Коласа "Дрыгва" адбудзецца 28 студзеня ў 15.55 (1 і 2 серыі) і 29 студзеня ў 15.45 (3 і 4, заключная, серыі) на тэлеканале "Беларусь-1".

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Сяргей Шульга. У галоўных ролях: Генадзь ГАРБУК, Павел ХАРЛАНЧУК, Віталь КРАЎЧАНКА, Дзяніс ПАРШЫН, Анастасія БАБРОВА і іншыя. 

12.01.2012 - Беларуска-нямецкія чытанні пачынаюцца.

Напрыканцы лютага 2012 года адбудуцца беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы, якія ладуе Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры. Віталь Краўчанка возьме ўдзел у чытанні п'есы Дэі Лоэр, з творчасцю якой мы мелі магчымасць пазнаёміцца ў мінулым годзе (сцэнічнае чытанне п'есы "Жыццё на Плошчы Рузвельта"). Рэжысёрам сцэнічнага чытання новай п'есы нямецкай аўтаркі выступіць заслужанная артыстка РБ Зоя Белахвосцік. П'еса прагучыць у выкананні артыстаў: Валянціны Гарцуевай, Аляксандра Казелла і Віталя Краўчанкі. Дакладная дата імпрэзы будзе вядома найбліжэйшым часам. Сачыце за абнаўленнямі на сайце. 

12.01.2012 - Абнаўленні на сайце.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што абнавіліся старонкі "Галерэя" і "Прэса". Цяпер праглядаць фота са спектакляў, здымак і іншых імпрэз стала зручней. А прэса ўпарадкаваная па датах, што таксама робіць пошук таго ці іншага артыкула/інтэрв'ю прасцейшым. 

29.12.2011 - З новай роляй у новы год!

Ужо ў лютым 2012 года Віталь Краўчанка выйдзе на сцэну Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у новай ролі (Салёны) у спектаклі  "Драй швэстэрн" паводле драмы Антона Чэхава "Тры сястры" у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Аляксея Ляляўскага. Раней ролю Салёнага ў гэтым спектаклі выконваў артыст Марс Чыгіркін. У спектаклі заняты: заслужанная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым В.Пражэева, заслужанныя артысты РБ У.Грамовіч і А.Казакоў, артысты А.Васько, І.Ганчар, Н.Кот-Кузьма, Ю.Марозава, Ц.Муратаў, Д.Рачкоўскі, С.Цімохіна, А.Янушкевіч і інш. 

14.12.2011 - І зноў... - Дарафей Бохан...

У 2012 годзе Белдзяржтэлерадыёкампанія сумесна з Белвідэацэнтрам распачынаюць сумесны шматсерыйны праект - дакументальна-мастацкі фільм пра жыццё і творчасць вядомага беларускага журналіста Дарафея Бохана. Назва фільма пакуль абмяркоўваецца. Вядома толькі, што рэжысёрам фільма выступіць Андрэй Леўчык. Віталь Краўчанка сыграе ў фільме галоўную ролю - Дарафея Бохана.

Нагадаем, што Андрэй Леўчык ужо не першы раз звяртаецца да фігуры Дарафея Бохана і акцёра Віталя Краўчанкі. У 2008 годзе выйшаў кароткаметражны фільм "Гісторыя аднаго горада", дзе рэжысёр даследваў гісторыю Мінска "вачыма" Д.Бохана. І ў тым фільме знакамітую беларускую асобу таксама сыграў В.Краўчанка. 

11.12.2011 - Чарговыя беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы ўжо хутка...

У лютым-сакавіку 2012 г. ў чарговы раз адбудуцца беларуска-нямецкія тэатральныя сустрэчы ПАНТОН (Інстытут імя Гётэ ў Мінску і Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры), у якіх Віталь Краўчанка таксама не першы раз возьме ўдзел. На гэты раз Віталь будзе заняты ў чытанні п’есы Дэі Лоэр, назва якой пакуль трымаецца ў сакрэце. Рэжысёрам публічнага чытання выступіць заслужанная артыстка РБ Зоя БЕЛАХВОСЦІК. Артысты: Валянціна ГАРЦУЕВА, Александр КАЗЕЛЛА, Віталь КРАЎЧАНКА. Падрабязнасці – пазней. Сачыце за абнаўленнямі навінаў.


21.11.2011 - KorniagTHEATRE на "M@rt-kontakt-2012"...

Як стала вядома са словаў дырэктаркі KorniagTHEATRE Марыны Дашук, "СПЕКТАКЛЬ №7" прыме ўдзел у Міжнародным тэатральным форуме "M@rt-kontakt" 21 сакавіка 2012 года ў г.Магілёве. Нагадаем, што не так даўно KorniagTHEATRE з гэтым спектаклем прымаў удзел у Міжнародным моладзевым тэатральна-музычным фестывалі "ЮЛА" (г. Мюнхен, Германія). У спектаклі заняты: Святлана Анікей, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Казелла, Віталь Краўчанка, Вольга Скварцова. Аўтар спектаклю - Яўген Карняг.

21.11.2011

Завяршыліся здымкі дакументальна-мастацкага фільма "Слуцкая анамалія" (рэжысёр Уладзімір Арлоў), дзе Віталь сыграў Апанента. У ролі Гісторыка выступіла актрыса тэатра і кіно Алена Адзінцова. Акром Апанента Віталь Краўчанка ўвасобіў у кадры некалькі гістарычных персанажаў. 

© v-kravthenko